Belarus Freedom — новая песьня «Ляпісаў»

У новым альбоме «Ляпісаў» ёсьць дзьве песьні на беларускай мове: «Зорачкі» і «Belarus Freedom». Альбом яшчэ ня выйшаў, але песьні ўжо выконваюцца на канцэртах.

Наступны канцэрт, на якім «Ляпісы» маюць прасьпяваць песьні з свайго альбому, у тым ліку нон-канфармісцкія, адбудзецца ў Віцебску, у Летнім амфітэатры, 14 верасьня. Пасьля гэтага група зьедзе ў працяглы тур па Расеі. Ён скончыцца 24 кастрычніка прэзэнтацыяй альбому ў Маскве, у клюбе «Б1 Maximum». Білеты на віцебскі канцэрт можна набыць у сталіцы і горадзе над Дзьвіною.

Песьня «Belarus Freedom» чапляе. Вось яе тэкст:

Залаты гадзіньнік у чорнай вароны,
Хлопец дурны, як малпа з каронай.
Дзіўны алмаз, эўрапейскія мэты,
Жабы ды чэрці па кабінэтах.

Сэрца палае, далонь не дрыжыць
Ды паляўнічы дамоў бяжыць.
Пагоня побач —
Будзем жыць!

BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELORUSSIA LIBERTA

Бораў шалёны напіўшыся сэму
іш бін актывіст бээрэсэму
воцат на вочы ліецца з нябёс
гуляць у хакей наш казачны лёс!

Сэрца палае, далонь не дрыжыць
Ды паляўнічы дамоў бяжыць.
Пагоня побач —
Будзем жыць!

BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELORUSSIA LIBERTA

BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELARUS FREEDOM!!!
BELORUSSIA LIBERTA

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)