Бел-чырвона-белыя сцягі над Брэстам і 9-мятровы штандар у цэнтры Варшавы (фота)
19 верасня над Брэстам луналі бел-чырвона-белыя сцягі. Дзень беларускага герба і сцяга азначылі таксама ў Варшаве.
Як паведамляе «Наша Ніва», бел-чырвона-белыя сцягі былі вывешаныя раніцай 19 верасня каля спарткомплексу «Вікторыя», на вежы сувязі і на воданапорнай вежы ля ўезду ў горад. Акцыю правялі актывісты БХД і кааліцыі «Спадчына».
А ў самым цэнтры Варшавы, перад каралеўскім палацам у гэты дзень лунаў 9-ці метровы бел-чырвона-белы сцяг. Такім чынам адсвяткавалі дзень герба і сцяга беларусы, якія пражываюць у Польшчы, паведамляе InterPolit.
— Вельмі важна разумець, што нацыянальныя сымбалі — гэта адна з галоўных гістарычных асноў нашай дзяржавы, адзначыў удзельнік акцыі Ігар Коктыш. — Гэта трагедыя цэлага народа, што мы вымушаныя святкаваць такі значны для нас дзень за мяжой, а большасць беларусаў дома, рызыкуючы патрапіць пад рэпрэсіі з боку акупанцкага рэжыму Лукашэнкі.
Нагадаем, 19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное