Общество
Аксана Рудовіч, Ірына Арахоўская, «Наша Ніва»

«Бел-чырвона-белы — гэта сцяг нашай радзімы. Жыве Беларусь!»

Дэсантнік у вайсковай форме з бел-чырвона-белым сцягам. Качок, які падымае 350 кг. Жанчына, у якой загінулі абодва сыны-дэсантнікі...

Мы пераканаліся, што 2 жніўня — гэта не толькі Дзень п’яных маладзенаў у цяльняшках, што плескаюцца ў фантанах.

Адзначаць Дзень дэсантніка можна па-рознаму. Адны ўскладаюць кветкі на Востраве слез у памяць пра воінаў-інтэрнацыяналістаў, а затым працягваюць святкаванне ў кавярнях.

Іншыя ж гасяць гарэліцу адразу на парапеце Свіслачы, хоць пільныя праваахоўнікі іх за гэта ганяюць. Нярэдка ў такіх выпадках здараюцца сутычкі.

Глядзіце відэарэпартаж з Дня ВДВ у Мінску на Нямізе:

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)