БАЖ развітваецца з Дзмітрыем Парфіновічам. Яму было ўсяго 47 гадоў

30 жніўня нечакана спынілася сэрца Дзмітрыя Парфіновіча, сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Дзмітрый Парфіновіч

Дзіма працаваў у нашай арганізацыі з першага дня яе заснавання. Ён не быў публічнай асобай, але яго ведалі бадай усе сябры БАЖа — і ў Мінску, і ў рэгіёнах. Не толькі таму, што ён выконваў безліч самых розных арганізацыйных спраў. Дзіма быў чалавекам, да якога заўсёды можна было звярнуцца па дапамогу, параду, падтрымку.

Пайшоў з жыцця вясёлы, адкрыты, добразычлівы чалавек. Наш дарагі сябра, наш паплечнік.

Калектыў офіса БАЖ — гэта не проста кола супрацоўнікаў. Гэта адна сям’я, у якой людзі звязаныя самымі цёплымі і блізкімі стасункамі і дзе кожную страту перажываюць як асабістае гора.

Мы ўсе горка смуткуем разам з блізкімі Дзімы і выказваем шчырае спачуванне яго родным і сваякам.

Яго будзе страшэнна не хапаць кожнаму з нас.

Светлая табе памяць, Дзіма, і нізкі паклон.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)