Барбару Радзівіл цяпер можна з’есці (фота)

Нясвіжскі музей-запаведнік выпусціў адмысловую шакаладку.

Паводле інфармацыі на сайце, шакалад можна набыць у крамах музея. Конкурс на вокладку быў адкрыты — у ім мог паўдзельнічаць любы чалавек, прапанаваўшы свой варыянт дызайну.

Перамог варыянт нясвіжскага мастака М. Канавалава — за гэта аўтар атрымаў 3 мільёны рублёў. Прыз глядацкіх сімпатый падзяліла жонка мастака разам з нясвіжскай маладой дызайнеркай Таццянай Бордак-Грыб — яны атрымалі 1 мільён рублёў на дваіх.

Трэба адзначыць, што выява Барбары Радзівіл на вокладцы-пераможцы — не ўнікальная распрацоўка мастака, а стылізацыя вядомых выяваў князёўны. Між іншым, самі Радзівілы лічылі і лічаць Чорнай Паннай не Барбару Радзівіл (якая памерла да будаўніцтва мураванага Нясвіжскага замка) — а Ганну Катажыну Радзівіл, маму князя Рыбанькі.

Варыянт-пераможца — у такім выглядзе шакаладка з'явілася ў продажы

Адзін з двух варыянтаў, які атрымаў прыз глядацкіх сімпатый

Відавочна, што Барбару Радзівіл мастак пазычыў з вядомых гістарычных выяваў

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)