Байнет: «Это из-за вас лежат лицом в землю наши ученики на Окрестина и в Жодино»

Реакция сети на события последних дней.

Лидеры мнений — журналисты, актеры, культурологи — высказываются по поводу событий последних дней.

Валентин Бойко, журналист: «Надеюсь, фабрика «Марко» воздержится от забастовок, так как ожидается большой и срочный заказ от желающих переобуться».

Юлия Чернявская, культуролог: «Священники и верующие молятся на улице у Володарки. Филармония поет «Магутны Божа». Государственная пресса пишет петицию. Директора заводов и председатели исполкомов общаются с рабочими. И эти рабочие. И эти врачи. И актеры. И железнодорожники. И эти айтишники и ипэшники. И даже преподаватели. И, страшно сказать, милиционеры.

Протираю глаза, которым боюсь верить. Сколько десятилетий я тебя не видела, моя страна. Как же я по тебе соскучилась...»

Зміцер Лукашук, журналист: «Усё збіццё — надарваная кішэня піджака і незразумелага колеру сапля на штанах. Цікава, якая б была рэакцыя апазіцыянера Лукашэнкі, калі б ён патрапіў пад дубінкі тэрмітаў Балабы, кінуты тварам у падлогу аўтазака, некалькі гадзін прастаяў на каленях тварам у зямлю у дворыку Фрунзенскага РУУС, асуджаны «чэсным» суддзёй на суткі, і выйшаў з Акрэсціна праз два тыдні збіты, галодны, з «траўмаванай прамой кішкой» і вошамі?

Магчыма, Караеў бы нават прамармытаў нейкія прабачэнні (але гэта не дакладна), а Качанава сказала, што факты вывучаць — паскакаў бы радасна далей змагацца з рэжымам?»

Ганна Харланчук-Южакова, актриса:

«Дзень! Ноч! Неверагодныя беларусы чакаюць сваіх сяброў, дзяцей, родных, блізкіх. Падбягаюць да машын хуткай дапамогі, раптам з яе пачуюць прозвішча, якое ўсе гэтыя цяжкія дні яны шукаюць у спісах прапаўшых! Выходзяць дзяўчаты, плачуць, распавядаюць жахлівае... Ці можна дараваць за гэтыя слезы?»

Александр Пашкевич, историк: «Наталля Качанава: «Уже на вечер сегодняшнего дня отпущены более тысячи человек под обязательства неучастия в несанкционированных мероприятиях...»

З усёй адказнасцю заяўляю, што гэта хлусня. Ні я, ні хто-небудзь іншы з дзесяці вызваленых сёння з нашай камеры людзей не даваў такіх абавязальніцтваў ні Качанавай, ні тым больш яе шэфу. І ўвогуле каму б то ні было. Не сумняюся, што не давалі іх і ўсе астатнія вызваленыя. Мы не падпісвалі сёння ЎВОГУЛЕ НІЧОГА. Нам толькі вусна сказалі, што праз нейкі не акрэслены дакладна час нам прыйдзе на месца жыхарства позва ў суд — а ён вырашыць пра далейшае пакаранне. І ўсё.

Калі Качанава думае, што мы ёй нешта абавязаныя — то гэта яе праблемы. Я сябе ні да чаго абавязаным не лічу. І прыняў асабісты ўдзел у «несанкционированном мероприятии» ўжо сёння. Для пачатку ў сябе на раёне».

Анна Северинец, учитель: «Цяпер, калі ўся краіна ўстае супраць гвалту, хлусні і няпраўды — заводы, бальніцы, музеі, офісы — я хачу звярнуцца да тых супрацоўнікаў сістэмы адукацыі, якія ўблыталіся ў злачынства сфальсіфікаваных выбараў.

Увесь час, пакуль мы звярталіся да вас да выбараў, я называла вас калегамі. Назаву і цяпер, хаця менавіта вашыя злачынствы справакавалі пратэст і, адпаведна, жудасны гвалт у дачыненні да мірных людзей. Гэта вы, людзі, якія не вывесілі альбо вывесілі сфальсіфікаваныя пратаколы, выклікалі міліцыю на незалежных назіральнікаў, хамілі журналістам, прыпісвалі вынікі — разам з уладай наўпрост вінаватыя ў тым, што зараз адбываецца.

Гэта з-за вас ляжаць тварам у зямлю нашы вучні на Акрэсціна і ў Жодзіна. Гэта з-за вас катуюць мірных людзей, прыгожую моладзь. Гэта з-за вас Беларусь апынулася на парозе сусветных санкцый, банкаўскага крызісу, міжнароднага асуджэння. Вы думалі, што вы маленькія людзі і нічога не можаце. Дык вы змаглі.

Я заклікаю вас, калегі, зняць кляймо ганьбы з нашай прафесіі. Я заклікаю вас сведчыць і гаварыць праўду. Яшчэ ёсць час, літаральна апошнія хвіліны, папрасіць прабачэння ў людзей і стаць на іх бок. Сведчыце пра фальсіфікацыі, у якія вас уцягнулі, успамінайце сапраўдныя лічбы, расказвайце, хто з вас невінаваты і адмаўляўся падпісваць пратакол. Вашыя імёны ведаюць усе. Не спазніцеся выбачыцца!»

Виктория Клевец, дизайнер: «Сейчас попытки власти обещаться с людьми, идти на диалог с протестующими очень похожи на поступки махрового маньяка-абьюзера. Который насиловал страну, как женщину, которая посмела подать на развод. Насиловал с криками: «Люби меня, люби! Ты меня недостаточно любишь». А теперь, увидев синяки пытается убедить, что: «Ты сама виновата, меня довела». А всякие недалёкие из окружения пытаются мудрствовать: «Бьёт, значит любит».

А эта несчастная изнасилованная, избитая, ещё дрожит, ей ещё очень страшно. Но уже явно понимает, что никакие колечко и цветы, никакие увещевания и даже извинения на коленях не изменят этого страшного человека. И что нужно уходить, рвать эти разрушающие личность отношения. Тошно просто думать обо всем этом.

Почему символ всех этих выборов — женщина? Женщины. Женщины особенно часто сталкиваются с домашним насилием. И насилием в целом.

И лучше, чем другие понимают, что насильника надо бросить, развестись, сбежать, оторваться. Что это давно не любовь, а больная психопатия. Да и была ли любовь?

И я очень надеюсь, что у нас получится уйти».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(71)