Бай Лін ці Скарлет Ёхансан (галасаванне)

Амерыканская актрыса з кітайскімі каранямі супраць амерыканскай актрысы з беларускімі каранямі — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Перш чым падацца ў Галівуд, кітаянка Бай Лін паспела адслужыць у аддзеле Народнай Вызваленчай арміі ў Цібеце, папрацаваць на тэатральных падмостках і зняцца ў некалькіх кітайскіх фільмах. Аднак і ў ЗША прыгажуня не засталася без працы. Яе можна бачыць у культавым фільме «Крумкач», у стужках «Дзікі-дзікі Захад», «Таксі 3». А вось са сцэны ў «Зорных войнах: Эпізод ІІІ» яе роля была выкінута рэдактарамі — як сцвярджае сама актрыса, па прычыне з’яўлення ў Playboy яе правакацыйных здымкаў і шчырага інтэрв’ю, у якім Бай Лінг расказала пра свае бісексуальныя схільнасці.

Супрацьстаіць ёй муза Вудзі Алена, актрыса з беларускімі каранямі Скарлет Ёхансан. Здымацца ў кіно яна пачала з 9 гадоў, а у 11 ужо іграла ў пары з Шонам Конэры. Пасля першых роляў газета The Sun напісала, што Скарлет падобная на «вясёлага парсючка з дыснэеўскага мультфільма”. Сёння з парсючком актрысу ніхто не параўноўвае. Яна рэгулярная перможца ўсемагчымых рэйтынгаў сэксуальнасці і проста прыгожая жанчына.

Бай Лін

Скарлет Ёхансан

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 815 наведвальнікаў. Перамагла Бай Лін —54.8%:45,2%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Кэмеран Дыяc — Кейт Мос

Моніка Белучы — Ева Лангорыя