Общество

«Бацькаўшчына» патрабуе прабачэнняў ад кіраўніка Шведскага радыё

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выказала абурэнне з нагоды надрукаванага ў шведскай газеце “Dagens Nyheter” за 5 жніўня каментара кіраўніка Міжнароднага канала Шведскага радыё Інгемара Лёфгрэна наконт рашэння аб спыненні ад 1 верасня 2009 года вяшчання на беларускай мове.

У прыватнасці, спадар Лёфгрэн заявіў, што Міжнародны канал Шведскага радыё "будзе навіновым, арыентаваным на слухачоў у Швецыі, ніякіх дэмакратычных праектаў. Інакш могуць узнікнуць пытанні, чаму мы не вяшчаем на мандарыне на Кітай, або на мовах Зімбабве на гэтую краіну".

Вышэйзгаданае выказванне, на думку МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, складаецца з глыбока некарэктных параўнанняў, якія сведчаць пра татальнае неразуменне сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Посткаланіяльнае бачанне свету спадаром Лёфгрэнам не можа не выклікаць здзіўлення і абурэння дэмакратычнай супольнасці.

МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” патрабуе паважлівага стаўлення да роднай мовы тытульнай нацыі Рэспублікі Беларусь і настойвае на працягу вяшчання па-беларуску пасля 1 верасня 2009 года. Таксама МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” патрабуе ад спадара Лёфгрэна прынесці афіцыйнае прабачэнне за свае словы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)