Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

Бацька фігуранта «справы студэнтаў»: Сын не падпісваў ніякіх папер ці прашэнняў аб памілаванні

Віталь Трахтэнберг – пра лёс сына пасля абвяшчэння прысуда і пра тое, як жыве сям’я апошнія 10 месяцаў.

Для тады яшчэ 18-гадовага Іллі Трахтэнберга выбары 2020 года былі першымі ў жыцці. Да гэтага ён не вельмі актыўна ўдзельнічаў у перадвыбарчых падзеях, але 9 жніўня стала для хлопца «спускавым кручком».

З пачаткам навучальнага года Ілля, тады другакурснік мехмата БДУ, далучыўся да мірных пратэстаў студэнтаў.

— Ён хлопец шчыры, і проста так уцерціся і зрабіць выгляд, што нічога не адбылося — гэта не пра яго, — распавядае Віталь Трахтэнберг. — Калі была сустрэча з рэктарам, рабяты прапанавалі, каб ад мехмату на яе пайшоў Ілля. Ён быў актыўны з першых дзён верасня, але нічога супрацьзаконнага не рабіў.

Ніхто ў сям’і і падумаць не мог, што за сваю актыўнасць хлопец будзе расплачвацца свабодай. Але 12 лістапада ў кватэру, дзе жыў Ілля, прыйшлі трое супрацоўнікаў КДБ. Віталь, які тады быў разам з сынам, гаворыць, што вобшук праходзіў карэктна: ніякіх «маскі-шоу» з выламваннем дзвярэй.

— Мне далі пасведчанні ў рукі, каб я мог прачытаць, пастанову, адзінае, не далі яе сфатаграфаваць. Дазволілі паклікаць сваіх панятых і не заходзілі ў кватэру, пакуль я не вывучу дакументы. Іллю дазволілі даслаць SMS маме.

Пра тое, што маладога чалавека будуць затрымліваць, ніхто не казаў — гаварылі, што трэба нешта «ўдакладніць». Таму родныя Іллі спадзяваліся, што пасля размовы са следчым ён вернецца.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.2(5)