Общество

Бабкоў — у галерэі Падземка

Кнігарня ЛОГВІНАЎ у галерэі ПАДЗЕМКА (пр. Незалежнасці, 43) прапануе сваім чытачам кожны чацвер з 18.00 да 19.00 купіць кнігу з рук сапраўднага беларускага літаратара. Прыходзь, каб атрымаць аўтарытэтную параду, аўтограф, проста паглядзець.

4 ЧЭРВЕНЯ — ІГАР БАБКОЎ

Ігар Бабкоў — выбітны беларускі пісьменьнік і мысьляр. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі.

Атрымаў філязофскую адукацыю ў БДУ. Працуе ў Інстытуце філязофіі АН Беларусі і займаецца сучаснай посткаляніяльнай тэорыяй ды гісторыяй філязофіі. Быў заснавальнікам і рэдактарам часопісу "Фрагмэнты". Аўтар дзьвюх кніг паэзіі "Solus Rex" і "Герой вайны за празрыстасьць", раману "Адам Клакоцкі і ягоныя цені" і кнігі эсэ "Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньне ру(і)наў".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)