Бабарыка: «Я ніколі не захоўваў у беларускіх рублях грошы. Ні-ко-лі!»

Банкір Віктар Бабарыка расказаў у праекце «Ток» на Нашай ніве, ці захоўваў грошы ў беларускіх рублях. А таксама патлумачыў, ці можна лічыць яго даляравым мільянерам.

— Вы даляравы мільянер?

— Цяжка сказаць. Калі лічыць, што ў мяне дзесьці закапаны мільён даляраў, то дакладна не. Калі палічыць маёмасць, набытую за ўсё жыццё, напэўна, дзесьці так будзе. А калі яшчэ і пераацаніць тое, што ў мяне ёсць каштоўнае…

Бабарико: «У меня не было машины и квартиры, но я, как олигарх, улетел на Канары»

— Давайце згадаем страшны сон беларуса: дэвальвацыі 2008, 2011 гадоў. Скажыце, ці вы тады штосьці згубілі?

— Я несвоечасова рыхтаваўся да ўсіх гэтых рэчаў, бо ёсць два этапы ў маім жыцці.

Першы этап: я жыў у крэдыт, а жыць у крэдыт пры дэвальвацыі — гэта суцэльнае шчасце. Мне вельмі моцна пашанцавала.

А калі наступіла іншая эпоха, я скажу вялікую крамольную думку: я ніколі не захоўваў грошы ў беларускіх рублях. Ні-ко-лі!

Каб захоўваць грошы ў беларускіх рублях і на гэтым зарабляць, гэтым трэба прафесійна займацца. Я гэтым ніколі не займаўся.

Калі ў мяне было сто даляраў у беларускіх рублях, я ішоў у абменны пункт, купляў і сядзеў радасна з гэтай валютай. Гэта насамрэч страшная думка з пункту гледжання паліткарэктнасці, але я кажу тое, пра што вы ў мяне запыталіся.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(79)