Коктейль
Анатоль Сцебурака, Новы час

Азартная геаграфія Літвы і Беларусі

Эпоха Асветніцтва асацыюецца не толькі з бязмежнай верай у чалавечы розум і гуманізм, — гэта яшчэ і вясёлы час. Еўропа канчаткова разняволілася і пачала жыць напоўніцу, не адмаўляючы сабе ў шматлікіх спакусах і заганах. Сярод апошніх паважнае месца займалі ігральныя карты.

Спынімся на адным яскравым артэфакце той прыўкраснай эпохі. Ідэальным спалучэнні павеваў Асветніцтва з наймаднейшымі спакусамі тагачаснага вышэйшага свету — картачнай гульні з геаграфічным зместам. Гульні, якая наўпрост датычыцца нашай радзімы.

Сёння ў шматлікіх калекцыях і кнігазборах захоўваюцца поўныя камплекты «Карт каб вывучаць геаграфію» Дэлэстра… Адна калода для частак свету; шэсць — для Францыі; тры — для Германскай імперыі; адна — для Англіі, Шатландыі, Ірландыі і Галандыі; адна — для Швецыі, Даніі, Нарвегіі і Прусіі; дзве — для Італіі; дзве — для Іспаніі і Партугаліі…

Дзе шукаць Беларусь? У калодзе «Вялікая Польшча, Малая Польшча, Чырвоная Русь і Літва», згодна з рэаліямі геапалітыкі сярэдзіны XVIII стагоддзя.

Час пазнаёміцца з Вялікім княствам Літоўскім! Якую інфармацыю на невялічкіх картах для гульні змог змясціць гравёр Паолі?

Вялікае Княства Літоўскае вельмі ўрадлівае на зерне ўсіх гатункаў. Пашы выдатныя; тут знаходзіцца шмат лясоў, поўных усімі відамі дзічыны, дзікіх жывёлаў і раёў дзікіх пчол, што робяць свае вуллі ў ствалах дрэваў, а іх мёд белы з вытанчаным цудоўным смакам; у рэках шмат рыбы.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)