Аўтуховіч: фота адтуль

«Удзячны лёсу за тое, што сядзеў разам з Аўтуховічам» — напісаў на Свабоду былы зьняволены Івацэвіцкай калёніі Зьміцер Каляда. Вязень, што нядаўна вызваліўся, даслаў таксама фота, зробленае тайна пранесеным ў зону мабільнікам. Гэта першае фота Мікалая Аўтуховіча, якое трапляе такім чынам на волю.