Экономика
Сяргей ГРЫБ, «Звязда»

«Атлант» знiжае заробкi, аднак не плануе масавыя скарачэннi

Тарыфная стаўка I разраду на ЗАТ "Атлант" знiзiлася на 17 працэнтаў. Пры гэтым, як паведамiў у гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" старшыня прафкама прадпрыемства Валерый Нiкалаенка, гэта рашэнне датычыцца ўсяго больш чым 12-тысячнага прадпрыемства — ад дырэктара да рабочых.

Як заўважыў Валерый Нiкалаенка, рашэнне аб знiжэннi тарыфнай стаўкi I разраду тлумачыцца знешнiмi фактарамi. Каля 60 працэнтаў прадукцыi прадпрыемства традыцыйна iдзе ў Расiю, тым часам попыт у гэтай краiне значна знiзiўся. Да таго ж больш хуткая дэвальвацыя расiйскага рубля ў параўнаннi з рублём беларускiм вядзе да знiжэння рэнтабельнасцi вытворчасцi. Дарэчы, зноў-такi знiжэннем рэнтабельнасцi тлумачыцца i скарачэнне некаторых сацыяльных выплат па калектыўным дагаворы.

Прычым, паведамiў Валерый Нiкалайчук, сёння на "Атланце" не плануюцца масавыя скарачэннi. У перспектыве пакiнуць прадпрыемства могуць толькi працуючыя пенсiянеры, у якiх будуць заканчвацца кантракты.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)