Общество
Алесь Кіркевіч, Новы час

Астаповіч: можна побач з рэстаранам выявіць чэрап з касцямі

Якія ахоўныя межы ў Курапатаў? Ці можа месца рэпрэсіяў стацца месцам згоды, альбо гэта месца перманентнага канфлікту? На нашы пытанні пра Курапаты, Стары замак у Гродне ды іншыя аб’екты спадчыны адказвае старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

— Зараз цалкам тэрыторыя былога «Бульбаш-холу» ўваходзіць не ў ахоўную зону, але ў зону рэгуляванай забудовы. Для гэтай зоны аб’ект прымальны і нічога не парушае.

Калі некаму не падабаецца прысутнасць рэстарану, хай прыдумаюць шэраг хадоў, каб наўпрост кліенты туды не ішлі.

— Напрыклад?

— Напрыклад, на Заходняй мяжы, якая выходзіць да былога «Бульбаш-холу», пастаўце вялізны яскравы крыж, каб усе наведнікі бачылі. Можна там і чэрап з касцямі выявіць — гэта сімвал Галгофы і пакутаў Хрыстовых. Хай наведнікі глядзяць і думаюць, ці трэба ім там снедаць.

Гэта не бардэль усё ж такі і не кабак з саўнамі і більярдам, гэта — прыдарожны сервіс. Са свайго вопыту, а я шмат езджу з экскурсіямі і экспедыцыямі, гэты аб’ект будзе ўбытачным. Гэта ж не траса Мінск—Масква, а кальцавая дарога. Хто, скажыце, едучы на працу ці з працы будзе туды заязджаць? Ці з гораду адмыслова нехта паедзе?..

Месца не антуражнае, паміж дзвюх дарогаў: з аднаго боку запраўка, з іншага — Курапаты… Ды яно толькі праз эканамічную логіку само памрэ. Паглядзіце, збанкрутуе без усялякіх пратэстаў.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)