Газета “Прессбол” чарговы раз распачынае рубрыку “Каралева спорту”. Першай прэтэндэнткай на гэтае званне стала беларуская фрыстайлістка Асоль Слівец.
Пачатак года прынес (і яшчэ прынясе) спартсменцы нямала знамянальных падзей. Па-першае, на чэмпіянаце свету па фрыстайле яна заняла другое месца. Па-другое, зусім хутка Асоль атрымае дыплом аб заканчэнні Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры, прычым, з адзнакай. Па-трэцяе, хаця для самой дзяўчыны гэта хутчэй па-першае, у ліпені Асоль выходзіць замуж. На ролю Грэя прэтэндуе дзіцячы трэнер па канькабежным спорце.