Общество

Арсень Ліс: як я хадзіў у КДБ

Вядомы літаратар Арсень Ліс распавёў, як ім зацікавіліся спецслужбы.

«Было тое ў верасні 1973 года, — піша Ліс у «Новым Часе». — «На той час я радасна-шчыра быў захапіўся жыццём і працай вучоных, культурна-асветных дый і некаторых грамадска-палітычных дзеячаў Беларусі, асобаў светлых, таленавітых творцаў. Напісаў ужо быў некалькі нарысаў-партрэтаў іх, апублікаваў дзве манаграфіі.

Таго вышэй згаданага дня я кіраваўся ў рэдакцыю літаратуры БелСЭ. У ёй на той час працавалі Янка Саламевіч, Валянцін Рабкевіч і Міхась Шавыркін. Гэтым разам застаў адно Вальку Рабкевіча, які адразу, на парозе, сустрэў мяне пытаннем:

— Янка табе нічога не перадаваў?

— Не, а што?

— Выклікалі ў КДБ. Падчас гутаркі ўспаміналі і цябе. Відаць, могуць выклікаць…

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)