Апытанне: Беларускасць для беларусаў — гэта свабода і незалежнасць, салідарнасць і ўзаемадапамога, еўрапейскасць і дэмакратыя

Цікавае апытанне беларусаў у краіне і за мяжой.

Для 94% беларусаў важна, каб наша краіна была суверэннай. Такія дадзеныя па выніках апытання апублікавалі «С*мленныя людзі».

Удакладняецца, што апытанне не прэтэндуе на рэпрэзентатыўнае даследаванне, тым не менш у ім пагадзіліся паўдзельнічаць больш за 2000 беларусаў, якія пражываюць у Беларусі, Польшчы, Грузіі, Літве, Германіі, Нідэрландах, Латвіі і іншых краінах.

Толькі 5% з апытаных лічаць прымальным далучэнне Беларусі да Расіі.

Самым важным для суверэнітэту народу беларусы лічаць мову (37%) і культуру (35%).

На пытанне «што для вас значыць быць беларусам ці беларускай», удзельнікі апытання давалі свае адказы. Калі іх абагульніць, то для многіх гэта азначае любіць і паважаць Беларусь і людзей у ёй, вывучаць мову, гісторыю і культуру краіны, яе традыцыі і распаўсюджваць гэта па ўсім свеце.

Таксама беларускасць для беларусаў – гэта свабода і незалежнасць краіны, салідарнасць і ўзаемадапамога, еўрапейскасць, дэмакратыя і цывілізаванасць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(28)