Беседка
Аліна Таранік

Апазіцыянер Грышка ды дзяржчыноўнік Саўка: праз сяброўства – у шоў-бізнэс (Эксклюзіўнае інтэрв’ю на мовах арыгіналаў)

28 чэрвеня Лявон Вольскі ладзіць канцэрт з сюрпрызам, а яго персанажы Саўка ды Грышка не адстаюць – выпусцілі свой першы альбом «Ад вясны да вясны».

Здавалася б, да чаго можа давесці сяброўства дэмакрата з бюракратам? Як бачым, для Саўкі ды Грышкі яно сталася зорным. Год таму тыпчыкі Савелій Пстрычка, дробны дзяржаўны чыноўнік, ды заўзяты апазіцыянер Рыгор Глык пагадзіліся каментаваць штотыдня палітычна-сацыяльную сітуацыю ў краіне. Яны сустракаюцца на старонцы Радыё Свабода ды абмяркоўваюць актуальныя грамадскія праблемы пад музычку ў стылі кабарэт. Новыя героі беларускага шоў-біза падзяліліся ў інтэрв’ю “Салідарнасці”сакрэтам свайго сяброўства, распавялі пра тое, чаго мы ад іх ня чулі, ды – лёс кожнай зоркі – мусілі адказаць на пытанні аб асабістым жыцці.

Пра сяброўства

– Перадусім, віншуем вас з выхадам першага альбому! Вось скажыце, вы такія розныя, але столькі разам усяго перажылі: і 25 сакавіка, і недахоп грошай, была і даволі доўгая адсідкаГрышкі. Якім чынам вы ўжываецеся разам?

Саўка:Я зь ім і не ўжываюся. Січас такое ўрэмя, што он мне працівен са сваімі ўзглядамі. Ну, бывалі ўрэмена памягчэ, тагда пробавал яго наставіць на пуць ісьцінны, ды гдзе там! Разьве жа дастучысься?

Грышка:Ну, у нас агульнае дзяцінства і частка юнацтва, маладосьці. Яшчэ й зараз часта сустракаемся на сьвяткаваньнях нарадзінаў і пахаваньнях у роднай вёсцы Малыя Ваўкалашкі. А ўвогуле – нашая парачка – гэта ўзор тыповай беларускай сытуацыі.

– Саўка, Грышка, ці вы адчуваеце, што трошачкі быццам бы змяніліся палітычна праз такія абмеркаванні розных актуальных тэмаў? Можа, хто на каго паўплываў?

Саўка:Чэсна скажу, ва ўрэмя адсідкі (как вы знаеце, эта была дасадная ашыбка) мяне пасяшчалі ўсячэскія самненія. Я дажэ грэшным дзелам падумаў: можэт, Грышка ў чом-та праў? Но січас я рашыцельна заяўляю: ні ў чом!

Грышка: Як на мяне можа паўплываць хадзячы ўзор кандовасьці, савецкаватае хлусьлівасьці і розных іншых сучасных заганаў? Гэта я ўсё спрабую на яго паўплываць. Ды ўсё марна. Савелій усё пра свой дабрабыт дбае, а не пра краіну...

Саўка:Многа ты панімаеш!

Грышка: Болей за некаторых...

Пра крызіс

– У краіне зараз паніка: усе шукаюць абменнікі, б’юцца з міліцыяй з-за неаплачанага праезду ў аўтобусе... А як крызіс адбіўся на вас? Ці прыходзіцца зацягнуць паяскі, ашчаджаць на нечым?

Саўка: А ніякога крызіса і нету. Эта ўрэменныя труднасьці. Есьлі прыкажуць зацянуць паяса, мы зацянем. Праўда, у абменьніках я пастаяў, машыну прыгнаў, дажэ две, сахар у мяне ў сям'і ў ізабіліі. Чыво яшчо ад жызьні жалаць?

Грышка: Ды на ўсіх крызыс адбіўся. Саўка чамусьці маўчыць, што ягоная зарплата на траціну зьнізілася...

Саўка: Урэменныя труднасьці!

Грышка: А я хацеў у Турцыю з жонкаю зьлётаць, дык не магу – валюты няма ў краіне.

Пра асабістае

– У вас была песенька пра дзвюх Настаў. Скажыце, а як у вас з жанчынамі, як на асабістым, так бы мовіць, фронце. Вось у Саўкі, ведаю, жонка ёсць, якая яна? А што ў Рыгора з амурнымі справамі, дык і зусім таямніца...

Грышка: Мы жанатыя, маем дзяцей.

Саўка: У мяне жана давольна строгая. Дзе-та зь зімы, зь дзекабра началіся ў нас разнагласія, перахадзяшчыя ў канфлікты. У том чысьле із-за некатарай разьніцы паліцічэскіх узглядаў. Но я как-та пробую яе наставіць на пуць ісьцінны. Пака не саўсем палучаецца

Грышка: Мая жонка мне ва ўсім дапамагае. І разуме мяне. Мала таго, яны апошнім часам сябруюць з жонкаю Савелія, а яму гэта не падабаецца.

Саўка:Дык, а што тут можа падабацца? Адны апазіцанеры вакруг! Эта ж сплашны кампрамат на гасударсьцьвеннага чалавека!

Пра народныя гулянні

– Нядаўна адбылася чарговая акцыя “мычашчых і топаюшчых”, і ўсіх наказалі. Спадарства, а якое ў Вас стаўленне да гулянняўпадназвай “Рэвалюцыяпразсацыяльныясеткі”?

Саўка: Эта ўсё нада калёным жалезам, вот как нада зьдзелаць. Штоб і духу не асталася. Тожэ мне – рэвалюцыанеры! Хочацца выругацца, несматра на то, што вы – дзевушка, чэсна слова!

Грышка: Маё стаўленьне? Прыходзь гуляць разам з намі!

Альбом Саўкі ды Грышкі “Ад вясны да вясны” можна задарма атрымаць на канцэрце Лявона Вольскага, што адбудзецца 28 чэрвеня а 19 гадзіне ў TheLoftCafé. Падрабязней пра канцэрт можна даведацца тут.

Саўка ды Грышка не збіраюцца спыняцца на дасягнутым, яны працягнуць свае гарачыя спрэчкі штотыдня на Радыё Свабода.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)