Общество

Антыкрызысныя рэцэпты для студэнтаў

У новым выпуску мультымедыя-часопіса “34” – практычны даведнік для студэнта, як атрымаць бясплатна тое, за што ўсе плацяць, як быць пад’еўшым, калі ўсе галодныя, і як па-моднаму прыкінуцца, калі фінансы пяюць рамансы. Стваральнікі “34” кажуць, што выпрабавалі ўсё на ўласнай скуры.

Даведка

Lifehack (life – “жыцьцё”; hack – “узлом”) – “рацыяналізатарскі” рух, які ўжо набыў плянэтарны маштаб. Прадстаўнікі руху шукаюць спосабы “узламаць жыцьцё” – зрабіць яго больш зручным і простым. Ад прыёмаў, як па кубку з кавай раніцой прадказаць надвор’е – да арыгінальных спосабаў утылізацыі атамных адкідаў. У савецкія часы такіх энтузіястаў так і клікалі – “рацыяналізатарамі”.

***

Што такое пражыць на адну стыпэндыю? У сярэднім гэта каля 90 пакетаў малака ці 110 прэзэрватываў на месяц. Калі гэтае багацьце скончыцца – якраз і спатрэбяцца антыкрызісныя рэцэпты ад «34»: як паесьці амаль за 0 рублёў; як падзарабіць тым, што табе дала Маці-прырода (усё ў рамках закону і маралі!) ці як, напрыклад, уладкавацца афіцыянтам у цэнтравую кавярню сталіцы.

Але ня хлебам, як кажуць, адзіным. Таму ў выпуску «Студэнцкі Lifehack» ты знойдзеш парады, як, не напружваючыся, весьці супэр-канспэкт, чым заняцца на нуднай лекцыі, а ў дадатак – пару дзясяткаў цікавых экспанатаў з імправізаванага «музэю шпораў». На ўсялякі выпадак.

А твар нумару – home-made-trash-пэрсанаж РабаГоп – дасьць табе ўрок рацыянальнага харчаваньня і бясплатнага перасоўваньня па мэгаполісе.

У якасьці бонусу – мапа-схемка зь менскімі начнымі крамамі (калі ў 02:00 захацелася кефірчыку), сталоўкамі, WC, стаянкамі і дарожкамі для ровараў, а таксама “вольнымі” разэткамі – каб у выпадку чаго падзарадзіць мабілку ці ноўтбук. Адарві і пакладзі ў кішэню!

***

Андэграўндны мультымэдыя-праект “34” ствараецца маладымі энтузіястамі з абвостраным пачуцьцём сацыяльнай адказнасьці. Далучыцца да праекту можа кожны: //community.livejournal.com/4asapopi3.

Зваротная сувязь: 34popis@gmail.com

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)