Антыбеларускім аўтарам «Рэгнума» выстаўлена мякчэйшае абвінавачанне

Як паведамілі «Нашай Ніве» у Следчым камітэце, затрыманыя па «справе беларусафобаў» аўтары «Рэгнума» больш не знаходзяцца ў статусе падазраваных — ім прад'яўлена абвінавачанне па першай частцы 130 артыкула Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці).

Першая частка згаданага артыкула прадугледжвае штраф, альбо да шасці месяцаў арышта, альбо абмежаванне ці пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.

Па «справе беларусафобаў» праходзяць выкладчык БДУІР Юрый Паўлавец, школьны вартаўнік Дзмітрый Алімкін, рэдактар часопіса «Новая эканоміка» Сяргей Шыптэнка.

Усе гэтыя людзі пісалі антыбеларускія артыкулы на сайт расійскага інфармацыйнага агенцтва «Рэгнум».

Нужно ли заступаться за «черную сотню»?

У асобных матэрыялах Беларусь называлася «звар'яцелай недадзяржавай», а беларуская мова — прыкметай нізкага паходжання. Моцна крытыкаваліся таксама і беларускія ўлады.

Затрымлівалі «публіцыстаў» з удзелам байцоў АМАП.

Раней таксама выказваліся меркаванні, што беларусафобы будуць прыцягнуты да адказнасці па трэцяй частцы артыкула 130 Крымінальнага кодэкса, што прадугледжвае больш жорсткае пакаранне. Аўтарам «Рэгнума» цяпер не інкрымінуецца злачынства, здзейсненае групай асобаў.

Митрополит Павел высказался о задержанных в Беларуси авторах «Регнума»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)