Лица

Аншлаг на «Мова Фэсце»: «Нават мы не разлічылі рэальны попыт на беларускую мову»

У культурніцкай прасторы ОК16 адбылося свята да Міжнароднага дня роднай мовы, якое сабрала больш за 10 тысяч чалавек.

Як паведамляла Радыё Свабода, на шасці пляцоўках праходзілі майстар-класы, лекцыі, квэсты, фудтракі.

Фота з Фэйсбуку Паўла Белавуса

«Нават мы не разлічылі рэальны попыт на беларускую мову. Цэлы дзень бітком на 22.02 / Мова Фэст / ОК16, і гэта з ўлікам таго, што агульная плошча пляцоўкі з вуліцай 1000 квадратных метраў», напісаў арганізатар свята – кіраўнік «Арт-сядзібы» Павел Белавус.

На дзвюх музычных сцэнах выступалі Akute, Volski, а таксама новыя імёны ў беларускай музыцы.

Паводле ацэнкі Нашай Нівы, колькасць удзельнікаў перавысіла 10 тысяч. На ўваходзе перыядычна ўзнікалі чэргі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(49)