Политика

Дзіяна Серадзюк, Новы час

Андрэй Ягораў: Крэмль абраў не вайсковы, а эканамічны сцэнар удушэння Беларусі

Тэма інтэграцыі Беларусі і Расіі абмяркоўваецца не першы год, але апублікаваныя 16 верасня выданнем «Коммерснатъ» планы, па сутнасці, эканамічнага паглынання нашай краіны выклікалі моцны рэзананс.

Андрэй Ягораў, фота wikimedia.org

Наколькі насамрэч сур’ёзная пагроза аб’яднання з Расіяй і што ў гэтай сітуацыі можа зрабіць грамадства, «Новаму Часу» распавёў дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

— Дваццаць гадоў беларусы чуюць пра інтэграцыю з Расіяй. Наколькі сур’ёзна тое, што цяпер адбываецца ў адносінах паміж дзвюма краінамі?

— Адносіны Беларусі і Расіі заўсёды былі супярэчлівымі. Пасля распаду Савецкага Саюза яны грунтаваліся на схеме сімвалічнай лаяльнасці Беларусі геапалітычным інтарэсам Расіі. Калі Пуцін узяў неаімперскі курс, для Расіі гэтая лаяльнасць на постсавецкай прасторы была надзвычай важная.

І Беларусь гандлявала сімвалічнымі акцыямі свайго суверэнітэту, нічога ў рэальнасці не абменьваючы, але атрымліваючы эканамічныя прэферэнцыі. Гэта не толькі перапродаж нафты альбо зніжаная цана на газ, але і доступ да вялікага расійскага рынку (каля 50 адсоткаў нашага экспарту — гэта экспарт у Расію).

Гэтая схема прывяла да моцнай эканамічнай залежнасці Беларусі. І адносіны складваліся такім чынам, што Беларусь хацела ўсё больш прэферэнцый, а Расія — большай лаяльнасці і інтэграцыі, якой Беларусь не можа ёй даць.

Яшчэ ў 2015 годзе я пісаў, што Беларусь будзе наступнай пасля Украіны, і цяпер, магчыма, пачынаецца атака Расіі на Беларусь. Ёсць некалькі сцэнараў, якія мог бы выкарыстаць Крэмль. Канешне, гэта можа быць вайсковы сцэнар.

Хутчэй за ўсё, планы, падобныя да ўкраінскага, ёсць і пра Беларусь. Але іх выкарыстанне — гэта вялікі кошт для Расіі, якая знаходзіцца пад санкцыямі. Таму быў абраны другі сцэнар — эканамічнае ўдушэнне. Трэба разумець, што гэта — не аднаразовае дзеянне. Расія паступова зацягвае пятлю на шыі Беларусі, і гэта доўгатэрміновая стратэгія.

Працяг гутаркі чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(22)