Андрэй Клімаў на волі

Сёньня са спэцкамэндатуры ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёну выпусьцілі палітвязьня Андрэя Клімава. А 9-й раніцы яму аддалі дакумэнты: пашпарт і даведку аб вызваленьні.

Ля выхаду са спэцустановы Клімава з шампанскім сустракалі сябры, сваякі і палітыкі.

На волі Андрэй Клімаў сказаў, што застанецца ў палітыцы, будзе працягваць дзейнасьць у рамках АГП, зьбіраецца апублікаваць кнігу пад назвай “Баршчоўскі летуценьнік”— пра досьвед знаходжаньня на “хіміі”.

Андрэй Клімаў быў асуджаны на паўтара гады абмежаваньня волі за арганізацыю 25-га сакавіка 2005 году мітынгу пратэсту супраць Аляксандра Лукашэнкі. Раней ён адбыў болей за тры гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў эканамічным злачынстве.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)