Андрэй Дынько: Дзве добрыя і дзве кепскія навіны
Пра што сведчыць чарговы пагром апазіцыі і скляпаная «справа баевікоў з-пад Асіповіч»?
Са спісу затрыманых вынікае, што, насуперак частым стэрэатыпам, у сілавых структурах ёсць патрыёты беларускай дзяржавы, і іх нямала.
Дрэнная навіна, што гэтых патрыётаў шчэмяць. Патрыётам Расіі і / або аднаго палітыка ўсе дзверы адкрытыя, а патрыётам Беларусі, аказваецца, быць небяспечна.
Дрэнная навіна, што адміністрацыя Беларусі вярнулася да стаўкі на страх, а не на грамадскі дагавор.
Але чаму ўлада вярнулася да тупога застрашвання? Двух тлумачэнняў быць не можа: таму, што ў яе прагнозе 25 Сакавіка на вуліцы Мінска збіралася выйсці беспрэцэдэнтная колькасць людзей, інакш не было б патрэбы ў гэтым пагроме. А гэта — добры знак росту дзяржаўнай і грамадзянскай свядомасці.
Які ж мой прагноз? Калі Масква дасць танную нафту ў абмен на рэпрэсіі, то сітуацыя ў Беларусі вернецца да стану 2011—2013 гадоў на даўжэйшы перыяд.
Калі ж не дасць, то новая адліга пачнецца неўзабаве пасля таго, як будзе збітая хваля пратэстаў, а «баевікі» выйдуць пад падпіску аб нявыездзе.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное