Политика

Анатоля Лябедзьку пакаралі штрафам за акцыю ў падтрымку ІП

Таксама былі аштрафаваныя актывісты АГП і прадпрымальнікі.

17 лютага суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзеў адміністрацыйныя справы старшыні партыі АГП Анатоля Лябедзькі і аднаго з лідараў прадпрымальніцкага руху Віцебшчыны Ірыны Яскевіч.

Іх вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

18 студзеня ў цэнтры Мінска каля Чырвонага касцёла прайшла несанкцыянаваная акцыя салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі «Я — ІП!». У ёй прынялі ўдзел каля 30 чалавек: актывісты партыі АГП і прадпрымальнікі з розных гарадоў Беларусі.

На тых, хто выступаў на мітынгу, супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт 23.34. КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Справу Анатоля Лябедзькі разглядаў суддзя Аляксандр Петраш.

Ён вынес пастанову пакараць Лябедзьку штрафам у памеры 50 базавых велічынь (10 мільёнаў 500 тысяч рублёў), Ірыну Яскевіч – штрафам у памеры 25 базавых (5 мільёнаў 250 тысяч рублёў), Артура Адамяна аштрафавалі на 25 базавых (5 мільёнаў 250 тысяч рублёў), Ніну Багінскую на 30 базавых (6 мільёнаў 300 тысяч рублёў).

Нагадаем, што 16 лютага ў судзе Ленінскага раёна Мінска Анатоля Лябедзьку пакаралі штрафам у памеры 50 базавых велічынь (10 мільёнаў 500 тысяч рублёў) за ўдзел у пікеце супраць міліцэйскага гвалту каля будынка Вярхоўнага суда Беларусі 30 студзеня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)