Политика
Аліна Таранік

Анатоль Лябедзька забярэ пашпарт

Зварот Анатоля Лябедзькі ў КДБ з просьбай вярнуць яго рэчы ды пашпарт меў плён. КДБ старшыні АГП адказаў, паабяцаўшы на гэтым тыдні ўсё аддаць гаспадару. Тым самым палітык праверыць Канстытуцыю ў дзеянні.

– Ведаеце, гэта такая справа, у якой нельга быць пэўным. Дажывем да чацвярга – бо ў чацвер мне прызначылі час, калі можна пайсці забраць канфіскаваныя рэчы і пашпарт – там і пабачым, – паведаміў Анатоль Лябедзька карэспандэнту «Салідарнасці».

Суразмоўца дадаў, што жыць у Беларусі без пашпарту магчыма, але ёсць пэўныя акалічнасці, з-за якіх лепей мець дакумент пры сабе. І назваў некалькі непрыемнасцяў, выкліканых адсутнасцю ў яго на руках дакумента, што пацвярджае асобу:

– Па-першае, узнікае шэраг бытавых праблем, бо у Беларусі, у нашай рэчаіснасці, без пашпарта я не мог прайсці медычную камісію ці, напрыклад, забраць карэспандэнцыю. Дробязь, але яна стварае некаторыя цяжкасці. А па-другое, тым самым я аднаўлю дзейнасць Канстытуцыі ў адносінах да сябе.

Нагадаем, 25 жніўня, старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі атрымаў ліст аб спыненні пераследу па справе 19 снежня 2010 года за подпісам следчага КДБ капітана Дышчанкі. Але пашпарт яму не вярнулі дагэтуль.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)