Политика

Сяргей Пульша, Новы час

Аналітычная справаздача: «Рэжым Лукашэнкі не зможа задушыць пратэставы рух»

Цэнтр палітычнай адукацыі апублікаваў аналітычную справаздачу па падзеях, якія прайшлі з часу выбараў, і да сённяшняга дня. Доўгатэрміновы (і нават сярэднетэрміновы) прагноз для Лукашэнкі і яго атачэння не суцяшальны.

«Верагодна, у сувязі з умовамі надвор’я, халодным часам, у акцыях пратэсту будзе удзельнічаць меншая колькасць людзей. Аднак рэжым Лукашэнкі атрымае толькі часовы перадых. Ён не зможа задушыць пратэстны рух, а вялікія выдаткі на ўтрыманне сілавікоў, ад адданасці якіх залежыць, ці ўтрымае Лукашэнка ўладу, будуць спрыяць паглыбленню эканамічнага крызісу.

Перад рэжымам Лукашэнкі зноў паўстане пагроза выступаў калектываў прадпрыемстваў з палітычнымі патрабаваннямі і пагроза праяў нелаяльнасці з боку чыноўнікаў» — гаворыцца ў дакуменце.

Матэрыяльная зацікаўленасць і страх — галоўныя фактары лаяльнасці

Пратэстныя акцыі працягваюцца ўжо больш за месяц. І для сілавікоў, і для чыноўнікаў у такой сітуацыі становіцца відавочным — Лукашэнка прайграў прэзідэнцкія выбары.

Магчыма, у першыя дні пасля выбараў, яны разважалі так, як казаў міністр унутраных спраў Юрый Караеў: мы прадстаўляем большасць, якую прагаласавала за Лукашэнку, дзейнічаем супраць агрэсіўнай меншасці, абараняем цывілізацыю ад разбурэння. Цяпер яны наўрад ці маюць такія ілюзіі.

Затрыманыя ў ноч з 9 на 10 жніўня ўдзельнікі акцый пратэсту сказалі, што з кожным днём да іх ставіліся з усё большай жорсткасцю: сілавікі чакалі, што ўсё скончыцца ў адну ноч. Не скончылася.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(45)