Политика

Аляксей Янукевіч: «Няма прарасейскага кандыдата, ёсьць прарасейскі сцэнар»

Старшыня партыі БНФ лічыць, што Расея будзе імкнуцца альбо замяніць Лукашэнку праз кулюарны пераварот і, атрымаўшы свабодныя выбары ў Беларусі, укласьці рэсурс у сапраўднага прарасейскага кандыдата, альбо проста зьмяніць апазыцыйны канон.

— На сёньняшні дзень нельга адназначна сказаць, што існуе пэўны прарасейскі кандыдат. Але дакладна можна сьцьвярджаць, што існуе прарасейскі сцэнар, — заявіў на чарговым Сойме БНФ 25 чэрвеня старшыня партыі Аляксей Янукевіч. — Ён заключаецца ў тым, што Расея будзе імкнуцца альбо замяніць Лукашэнку праз кулюарны пераварот і, атрымаўшы свабодныя выбары ў Беларусі, укласьці рэсурс у сапраўднага прарасейскага кандыдата, альбо, калі не атрымаецца замяніць Лукашэнку, проста зьмяніць апазыцыйны канон, паводле якога "апазыцыя" будзе крытыкаваць Лукашэнку не за тое, што ён здраджвае нацыянальным інтарэсам Беларусі, а за тое, што ён ня можа нармальна дамовіцца з Расеяй.

На думку Янукевіча ўжо распачатая праца ўладаў па нагнятаньні ціску і страху ў грамадзтве. У якасьці прыкладаў ён назваў таемную сьмерць журналіста Алега Бябеніна, чарговае папярэджаньне "Народнай волі", выпадкі затрыманьняў актывістаў у рэгіёнах.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)