Политика

Аляксей Марачкін — на Акрэсціна

Супрацоўнікі АМАПу ўварваліся ў майстэрню мастака Аляксея Марчкіна, правялі там вобшук і канфіскавалі расцяжкі і плакаты да Дня Волі. Самаго мастака затрымалі і, як пазней высветлілася, адвезлі на Акрэсціна. 25 сакавіка яго чакае суд.

Пра гэта прэс-службе Партыі БНР паведаміў сын мастака Ігар Марачкін.

— Сем супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу ўварваліся ў майстэрню, дзе знаходзіўся бацька, — распавёў Ігар Марачкін. — Яны правялі вобшук, канфіскавалі каля 40 расцяжак і транспарантаў, якія былі зробленыя ў майстэрні да заўтрашняй вулічнай акцыі. Падчас вобшуку міліцыянты пабілі некаторыя прадметы керамікі, якія стаялі на паліцах. Знайшлі вядомую працу "Лялькі", і таксама забралі. Не кранулі толькі партрэты з грамадскімі дзеячамі і геральдычныя выявы".

Міліцыянты забралі Аляксея Марачкіна з кватэры-майстэрні і паведамілі суседцы, што вязуць мастака ў РУУС Цэнтральнага раёну.

— Я адразу ж паехаў у РУУС, аднак бацькі там няма, — расказвае Ігар Марачкін. — Пасля доўгай гутаркі ўдалося высветліць, што з кватэры яго павезлі проста на Акрэсціна".

Судзіць Аляксея Марачкіна будуць 25 сакавіка, у судзе Цэнтральнага раёна. Што канкрэтна інкрымінуецца мастаку, пакуль невядома.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)