Общество
Таццяна Гусева

Алеся Бяляцкага накіравалі на працу …ў швейную брыгаду

Праваабаронца Алесь Бяляцкі паведаміў пра гэта ў сваім лісце да жонкі Наталлі.

Як паведаміла «Салідарнасці» Наталля Пінчук, у лісце Бяляцкі піша: «Было размеркаванне, і направілі мяне ў працоўны атрад, які ўваходзіць у швейную вытворчасць. Што я там буду рабіць, пакуль не ведаю, але яўна не шыць».

Ліст, датаваны 22 сакавіка, жонка праваабаронцы арымала 28-га. Менавіта ў гэты дзень і адбылося размеркаванне.

— Ад яго лісты вельмі павольна ідуць. А мае, наадварот, хутка даходзяць, — дзеліцца Наталля. — Гэты адносна хутка прыйшоў. Звычайна 7-9 дзен даводзіцца чакаць.

Пасля размеркавання Алеся Бяляцкага ў бабруйскую калонію ён не сустракаўся з сям’ёй.

Як патлумачыла суразмоўца, на год даюць пэўную колькасць спатканняў. Пры ўмове, калі няма парушэнняў і заўваг.

— Але папярэдне ён павінен сам пісаць заяву і потым паведамляць мне, калі дазволяць. Пакуль што такога паведамлення ў мяне няма, — дадала жонка палітзняволенага.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)