Общество
Кірыл Іваноў

Алесь Міхалевіч едзе ў Чэхію, каб адмовіцца ад палітычнага прытулку

Палітык атрымаў дазвол на разавы выезд ад Следчага камітэта.

«Следчы камітэт зрабіў мне вельмі вялікі пазітыўны сюрпрыз. Мне задаволілі хадайніцтва аб разавым выездзе ў Чэхію. Буду з 30 кастрычніка па 5 лістапада ў Чэхіі з транзітам праз Польшчу. Хачу адмовіцца ад палітычнага прытулку», — напісаў Алесь Міхалевіч на сваёй старонцы ў facebook.

Нагадаем, што экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Алесю Міхалевічу не ўдалося абскардзіць у пракуратуры адмову следчага ў спыненні ў дачыненні да яго крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.

Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь 8 верасня 2015 года праз чатырох з паловай гадоў эміграцыі ў Чэхіі, дзе атрымаў палітычны прытулак. Палітыка затрымалі на мяжы як асобу, якая знаходзіцца ў нацыянальным вышуку. Міхалевіча перадалі міліцыі, але праз некалькі гадзін адпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе.

У Мінску экс-кандыдат падаў у сталічнае ўпраўленне Следчага камітэта хадайніцтва аб спыненні яго крымінальнай справы, якое ў дачыненні да іншых фігурантаў ўжо закрытая. Аднак у задавальненні хадайніцтва яму адмоўлена.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)