Общество
Васіль Гальчанюк

Алесь Бяляцкі. Фотаальбом праваабаронцы-палітвязня

Амаль два гады таму быў арыштаваны кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі. Намінант на Нобелеўскую прэмію быў асуджаны да чатырох з паловай гадоў калоніі. З дапамогай фотаздымкаў «Салідарнасць» узгадвае жыццевы шлях праваабаронцы.

Нарадзіўся Алесь Бяляцкі ў Карэліі, дзе працавалі бацькі, а дзяцінства правеў у Светлагорску (фота Zapraudu.info).

1980 год. У Ялце на магіле Максіма Багдановіча.

1982 год. Разам з Эдуардам Акуліным, аднакурснікам па гісторыка-філалагічнаму факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (фота vytoki.net ).

У будатрадзе разам са студэнтамі Анатолем Сысом і Эдуардам Акуліным (фота vytoki.net).

1983 год. У складзе гурта «Баскі» (веска Стаўбун, Веткаўскага раена).

У 80-я Алесь Бяляцкі насіў густую шавялюру.

1984 год. З братам Уладзімерам. Будучы праваабаронца служыў пад Свярдлоўскам, механікам-вадзіцелем браніраванага цягача (фота Радые Свабода).

1987 год. Алесь Бяляцкі бярэ шлюб з Наталляй Пінчук (фота «Радые Свабода»).

1987 год. Алесь Бяляцкі на акцыі-заплыве беларускіх і латышскіх моладзевых суполак супраць будаўніцтва Дзвінскай ГЭС.

1988 год. На першым шэсці ў Курапаты (фота «Радые Свабода»).

1993 год. На вечарыне на Управе БНФ з нагоды пяцігоддзя Народнага фронту.

1999 год. На мітынгу супраць інтэграцыі з Расіяй (фота vytoki.net).

1999 год. З сынам Адамам на мітынгу.

2000 год. Падчас паездкі беларускіх лідэраў у Прагу.

2003 год. Алесь Бяляцкі ляжыць на падлозе ў Вярхоўным судзе ў знак пратэсту супраць рашэння аб закрыцці праваабарончага цэнтра «Вясна» (фота photo.bymedia.net).

2004 год. Затрыманне на Дзень Волі.

2007 год. Праваабаронца наведвае наведвае палітвязня Міколу Статкевіча ў весцы Блонь Пухавіцкага раена (фота «Радые Свабода»).

2011 год. Суд прызнаў Алеся Бяляцкага вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах і прысудзіў да чатырох з паловай гадоў калоніі.

Таксама на гэтую тэму:

10 фактаў з жыцця Алеся Бяляцкага

Алесь Беляцкий на ближайшие полгода лишен свиданий

Беляцкий направил 10 тысяч евро единомышленникам

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)