Алега Манаева адпусцілі

Прафесара Манаева тры гадзіны пратрымалі ў міліцыі Партызанскага раёна сталіцы і адпусцілі без складання пратаколу.

6 кастрычніка ў 15.10 стваральніка Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў Алега Манаева затрымалі ў раёне плошчы Перамогі, калі ён выходзіў з метро. Прафесар паспеў патэлефанаваць свайму калегу Аляксандру Саснову і сказаць: “Мяне тут затрымлівае АМАП. Шукаюць зброю і наркотыкі. Хочуць кудысці весці”.

Алег Манаеў накіроўваўся ў амбасаду Польшчы на сустрэчу з польскім паслом. Там кіраўнік НІСЭДП меў намер прадставіць вынікі апошняга даследавання інстытута. Прэзентацыю ладзілі для замежных дыпламатаў. Аб затрыманні Манаева стала вядома за 15 хвілінаў да пачатку мерапрыемства.

Днямі ў СМІ было размешчана апошняе даследаванне НІСЭПД, з якога вынікала, што давер грамадзян Беларусі да кіраўніка дзяржавы за апошнія дзевяць месяцаў знізіўся ў два з паловай разы. Аляксандру Лукашэнку давяраюць толькі 24,5% рэспандэнтаў, не давяраюць – 62,3%. Большасць з апытаных заявілі, што лічаць яго вінаатым у эканамічным крызісе ў краіне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)