Алана Гебрэмарыям – пра вярбоўку у «агентуру»: «Не разумела, мне плакаць ці смяяцца»
Былая палітзняволеная Алана Гебрэмарыям, асуджаная па «справе студэнтаў», распавяла пра самыя жорсткія моманты ў зняволенні і спробы КДБ завербаваць яе пасля выхаду на волю.
У інтэрв’ю каналу Жыццё-маліна актывістка ўзгадала, як падчас знаходжання ў СІЗА на Валадарскага ў яе пры вобшуку дасталі пракладку падчас месячных. Калі Алана абурылася такімі паводзінамі ахоўніцы, тая стала ствараць ёй дадатковыя складанасці.
А перад адным з судовых паседжанняў ахоўніца знайшла ў штанах Аланы бел-чырвона-белую падкладку і пачала сцвярджаць, што актывістка хоча зладзіць нейкі перформанс на судзе.
У гэты момант актывістка вымушана была стаяць перад мужчынамі у трусах з надпісам Black Queen. Урэшце здаровы сэнс узяў уверх і Алану адправілі на суд у штанах, а не ў трусах – з папярэджаннем, што там за ёю будуць уважліва сачыць.
За кратамі Гебрэмарыям правяла два гады, пасля чаго думала нейкі час адпачыць на волі. Алана планавала застацца ў Мінску з-за маці, якая псіхалагічна дрэнна адчувала сябе.
Аднак супрацоўнікі міліцыі пачалі патрабаваць ад актывісткі, как яна хутчэй знайшла працу, таму Алана уладкавалася ў IT-кампанію.
Праз некалькі месяцаў за ёю прыехалі сілавікі і адвезлі на размову ў будынак КДБ на праспекце Незалежнасці. Алане прапанавалі тры варынятны: аднавіць усе сувязі з дэмакратычнымі сіламі і зліваць інфармацыю КДБ, даваць інтэрв’ю дзяржпрапагандзе ці зноў быць асуджанай па крымінальным артыкуле.
Актывістка распавяла, як сілавікі спрабавалі схіліць яе да супрацоўніцтва ліслівасцю:
– Мне гавораць: «Ты ратавальнік дэмсілаў, цябе чакаюць усе: ЗБС, СМБ, Офіс, КС. Як нашыя інфарматары распавялі, ты – гэта той чалавек, які будзе там усё наладжваць, якога чакаюць».
Я гавару: «Вы разумееце, што колькі вы б не рабілі з мяне нейкага суперчалавека, якім не зʼяўляюся. І я не думаю, што я чалавек, які можа прыйсці і пальцамі шчоўкнуць і ўсе праблемы вырашацца. Такога не будзе. Калі вы думаеце, што я ў гэта паверу».
Яны: «А хаціце, зладзім вам аўтографсесію?.. Будзем запрашаць людзей. У вас калісьці былі аўтографсесіі?». У той момант я проста сядзела і нават не разумела, мне плакаць ці смяяцца…
Яны казалі: «Гэта вы думаеце, што вас не ведаюць, а вас ведаюць усе! У нас там пацверджанні 99%».
Я кожны раз здзіўлялася гэтаму, бо яны перыядычна так тапорна працуюць. Вось так напрамую спрабуюць хлусіць, хітрыць. Усе сілавікі, якія да мяне прыязджалі (з СІЗА, з КДБ, з Генпракуратуры), спрабавалі нейкі да мяне падыход знайсці, быццам я чалавек настолька напышлівы, што гэта неяк мяне яшчэ больш падыме... Яны ўсе гаварылі адну і тую ж цытату: вы такая цікава асоба.
З КДБ Алану адпусцілі. Яна сказала сілавікам, што ёй патрэбны нейкі час падумаць, і з дапамогай BYSOL перабралася за мяжу.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное