Профсоюзы
Анастасія Зелянкова

Актывісты незалежнага прафсаюза “Гродно Азота” звярнуцца ў пракуратуру

У сувязі з узмацненнем ціску з боку кіраўніцтва ААТ “Гродна Азот” члены незалежнага прафсаюза плануюць падаць заяву ў пракуратуру. Яны ўказваюць на незаконнасць дзеянняў адміністрацыі завода, якая пад пагрозай рэпрэсіўных мер прымушае работнікаў пераходзіць у афіцыйны прафсаюз.

— Цярпенню прыйшоў канец, — заявіў “Салідарнасці” старшыня пярвічкі Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ “Гродна Азот” Сяргей Антусевіч. — Кіраўніцтва завода парушае правы грамадзян на аб’яднанне ў прафсаюз, якое дэкларавана і міжнароднымі законамі і нацыянальным заканадаўствам. Гэта злачынства падпадае пад дзеянне Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Таму мы збіраемся падаваць заяву ў пракуратуру. Людзі маюць права патрабаваць выканання закона.

Як паведаміў Сяргей Антусевіч, у апошні час на прадпрыемстве зноў узмацніліся рэпрэсіі ў адносінах да членаў незалежнага прафсаюза. Пад пагрозай непрацягнення кантрактаў і іншых мер ўздзеяння работнікаў завода, якія з’яўляюцца членамі пярвічкі, прымушаюць пакідаць незалежны прафсаюз і пераходзіць у афіцыйны “Белхімпрафсаюз”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)