Политика
Мікола Чарняўскі

Актывісту, што абліў фарбай помнік Леніну, прысудзілі штраф у 8,7 млн

Суд Наваградка пакараў актывіста Юрася Казака, які абліў помнік Леніну ў цэнтры горада зялёнай фарбай, штрафам у 250 базавых велічыняў – 8,75 мільёнаў рублёў. Прадстаўнік пракуратуры прасіў спагнаць з актывіста на 1 млн рублёў меней.

Пра гэта «Салідарнасці» паведаміў палітык Вячаслаў Сіўчык.

Нагадаем, што сябра аргкамітэта па стварэнні БХД Юрась Казак разам з сябрамі абліў помнік Леніна у гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яго абвінавацілі ў злосным хуліганстве і ўзбудзілі крымінальную справу. Прадстаўнік абвінавачвання прасіў спагнаць з актывіста 225 базавых велічыняў. Але суд павялічыў гэту суму да 250 базавых вялічыняў.

Адзначым, што напярэдадні, у ноч на 11 студзеня ў Чарнігаве нацыяналісты пафарбавалі мясцовы помнік Леніну ў жоўты і сіні колеры. Як паведамляе газета «Высокий вал», здарылася гэта напярэдадні візіта ў Чарнігаў Віктара Юшчанкі.

У Беларусі помнік Леніна аблілі фарбай таксама не ўпершыню. У красавіку 2009 года стаў ахвярай помнік каля Мінскага электрамеханічнага завода, у які кідалі белай фарбай (фота).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)