Общество

Актывісткі «Маці 328» пачалі галадоўку пратэсту: «Чакаем Лукашэнку як выбарнікі»

Яны спадзяюцца, што іх падтрымаюць іншыя актывісткі, паведамляе Радыё Свабода.

Галадоўка Маці-328 ў вёсцы Высокае, Менская вобласьць, 2019 год

Чатыры жанчыны пачалі бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, каб паставіць перад ім шэраг нявырашаных пытаньняў, зьвязаных з праблемай распаўсюду наркотыкаў у Беларусі.

Другім патрабаваньнем ёсьць вывучэньне незалежнай камісіяй крымінальных справаў аб наркотыках, якія актывісткі лічаць незаконнымі.

— Спрэчныя справы нібыта ўжо пераглядалі, але нічога ж не зьмянілася. І галоўнае, што хлопцы, якія выйшлі на волю, зноў пачынаюць займацца наркатой. Бо іх нікуды не бяруць на працу, ня лечаць, зрабілі зь іх ізгояў, ім няма куды падацца, як толькі зноў узяцца за старое. Трэба на найвышэйшым узроўні прымаць такія рашэньні, каб дапамога былым асуджаным і залежным ад наркотыкаў была сапраўднай, — кажа ўдзельніца галадоўкі Алена Кузьміна.

Цяперашняя галадоўка, як і леташняя таксама (галадалі 22 дні), праходзіць у доме Алены Кузьміной у вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну.

Акрамя гаспадыні дома, 16 ліпеня там пачалі галадаваць Ала Берналь і Ірына Агароднік зь Менску, 17 ліпеня да іх далучылася Ларыса Жыгар з Горадні.

Жанчыны спадзяюцца, што іх падтрымаюць іншыя актывісткі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.2(14)