Политика

Акцыі салідарнасці з палітвязнямі адбыліся ў Мінску, Бабруйску, Асіповічах і Кіраўску

19 лютага споўнілася роўна два месяцы з моманту жорсткага разгону апазіцыйнай дэманстрацыі, якая праводзілася ў знак пратэсту супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. У гэты дзень у Мінску, Бабруйску, Асіповічах і Кіраўску адбыліся акцыі салідарнасці з арыштаванымі палітыкамі.

Як паведаміла «Наша нiва», 19 лютага каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі восем актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі кароткачасовы пікет, пад час якога трымалі плакат «Свабоду палітзняволеным!» і партрэты арыштаваных палітыкаў.

 

У гэты ж дзень у Бабруйску, Асіповічах і Кіраўску, перадае «Радыё Свабода», актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» нагадалі мясцовым жыхарам, чым скончыліся прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.

 

Актывісты расклеілі ў людных месцах партрэты сваіх паплечнікаў, якіх утрымліваюць за кратамі і пад хатнім арыштам. Сваю акцыю «гаварыпраўдаўцы» назвалі «Напамінам аб крывавай нядзелі». Паводле іх, цягам дня было расклеена больш за дзьве сотні партрэтаў Уладзімера Някляева і Аляксандра Фядуты з надпісам «Свабоду палітвязьням».

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)