Агнешка Рамашэўская вярнулася на пасаду дырэктаркі «Белсата»

Яе вымушанае выгнанне працягвалася тыдзень. Як паведаміла Еўрарадыё Агнешка Рамашэўска, на рашэнне пра яе вяртанне паўплывала і пазіцыя МЗС Польшчы, і падтрымка звычайных грамадзян.

— Я думаю, што было шмат аргументаў. Польскае Міністэрства замежных спраў ціснула на гэта, людзі, прэса, — паведаміла яна.

Нагадаем, Рамашэўска была знятая з пасады 17 сакавіка за «ігнараванне рашэнняў назіральнай рады», на яе месца прызначылі Беату Паклепа, якая раней была намесніцай дырэктара канала. Пасля гэтага пачалі пашырацца засцярогі, што «Белсат» можа застацца без фінансавання.

Цяпер жа «Белсат» атрымаў і фінансаванне, і адбылося вяртанне былой дырэктаркі.

— Усё застанецца па-ранейшаму, — кажа Агнешка Рамашэўска. — Цяпер трэба абдумаць як працаваць далей, наколькі грошай нам хопіць. Як знайсці дадатковыя грошы, каб лепей працаваць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)