Общество

Адвакатку Людмілу Казак, абаронцы Марыі Калеснікавай, хочуць пазбавіць ліцэнзіі

З-за адміністрацыйнага правапарушэння.

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Праваабарончаму цэнтру Вясна сталі вядомыя падрабязнасці анансаванага Мінюстам пазбаўлення адвакаткі Людмілы Казак ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці.

Як адзначаецца ў паведамленні аб разглядзе пытання аб спыненні дзеяння ліцэнзіі, падставай для пазбаўлення абаронцы Марыі Калеснікавай адвакацкага статуса з’яўляецца «здзяйсненне дзеянняў, што дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру, якое мела выраз у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 23.4 КаАП».

24 верасня мінулага года Людмілу Казак у цэнтры Мінска затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў, што мела характар выкрадання, як і самую Марыю Калеснікаву двумя тыднямі раней. Супрацоўнікі міліцыі, утрымліваючы адвакатку ў будынку Цэнтральнага РАУС, падверглі яе ператрусу, чым парушылі адвакацкую таямніцу.

Волчек: «Власть пытается скрыть собственное беззаконие, закрыв рот адвокатам»

Таксама на працягу многіх гадзін парушалася права Казак на абарону: супрацоўнікі міліцыі не далі ёй паведаміць мужу, кіраўніцтву калегіі аб затрыманні, не пусцілі ў будынак адвакатаў Людмілы, а таксама адмовіліся выклікаць хуткую дапамогу. Увечары 24 верасня Людмілу Казак даставілі ў ізалятар на Акрэсціна, і толькі тады стала дакладна вядома пра яе месца знаходжання.

На наступны дзень суддзя суда Кастрычніцкага раёна Мінска Аляксандр Рудэнка вынес рашэнне аб прызнанні Людмілы Казак вінаватай у непадпарадкаванні тым, хто схапіў і павёз яе без тлумачэння прычын.

Пасля ўступлення судовай пастановы ў сілу дысцыплінарная камісія МГКА 20 студзеня прыцягнула Людмілу Казак да дысцыплінарнай адказнасці: ёй была аб’яўлена заўвага. І адразу за гэтым Міністэрства юстыцыі запусціла рэпрэсіўны механізм па пазбаўленні адвакацкага статуса абаронцы Марыі Калеснікавай, ужыўшы сваю ўпадабаную меру да адвакатаў непажаданых уладам апанентаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.5(8)