Общество
Аліна Таранік

«Адскі шпіталь» ці «Сапраўдны Halloween»?

Мінск рыхтуецца да правядзення ўлюбенай касцюмаванай вечарыны. 31 кастрычніка сёлета выпадае на панядзелак, а таму перад аматарамі свята ўзнікае пытанне, калі святкаваць – у суботу, нядзелю ці панядзелак. Цягам трох дзён праграма ў клубах будзе насычанай, і кожны знойдзе мерапрыемства на свой густ.

Напрыклад, 29 кастрычніка, у клубе «Dozari» адбудзецца «Pre-Haloween» вечарына. Пластычны тэатр «ИНЖЕСТ» прадставіць свае пластычнае хэлоўінскае шоў.

У бары «Coyote» а 23 гадзіне стартуе танцавальная вечарына «Halloween Masquarade», атмасферу якой будуць ствараць Dj Ярык ды кіеўскі Dj КОНЬ. Колькасць месцаў, паводле арганізатараў, абмежаваная, таму трэба загаддзя тэлефанаваць у клуб, рэзерваваць столік ды набываць квіткі.

Клуб «Orion» прадстаўляе ўвазе свой па-смешнаму страшны «Retro Halloween». Арганізатары абяцаюць эратычны шоў-дуэт «XTEZY», а таксама розыгрыш падарункавага сэртыфіката на 2,5 мільёнаў рублёў. Уваход для тых, хто прыйдзе ў клуб у святочным вобразе, будзе вольны.

«Адскі шпіталь» паўстане на месцы клуба «Центр». Сапраўды, у клубе адчыняць «Палату нумар 6», да таго ж на вечарыну завітаюць некалькі сэксуальных медсестраў ды медбратоў, а таксама прадугледжаныя танцы на шпітальным ложку.

У «Hostel Jazz in Minsk», 29 кастрычніка адбудзецца перад-хэлоўінская «Барадатая вечарына», цягам якой будуць ладзіцца конкурсы, Halloween-дэфіле, прагляд кароткаметражных мультфільмаў, guitar hero, чэмпіянат па настольным футболе, дармовыя пачастункі. Арганізатары абяцаюць музычную праграму ад спецыяльнага госця La Bo. Калі прыйсці ў касцюме, то ўваход абыйдзецца на чвэрць танней – 15.000. Пачатак а 16 гадзіне.

У рыцарскім замку «Ritterburg» Znich прэзентуе свой новы альбом «Мара», а таксама выступяць Clan і Irdorath, многія іншыя. Вечарына працягнецца з 18 гадзіны па 7 раніцы ў нядзелю. Арганізатары абяцаюць бойку на падушках, неонавае шоў, клеткі з зомбі, пакой катаванняў ды арбелетнае стрэльбішча.

Акрамя ўсяго, паці, прымеркаванае да святкавання Halloween, мае адбыцца ў гэты дзень і ў клубе добрай музыкі «Graffiti».

30 кастрычніка у «Jack Club» ладзіцца «Halloween Party», у ходзе якой абяруць караля ды каралеву ночы, а падчас вечарыны для прысутных будзе граць Dj Noise.

Экстрым-каманда «Euthanasia» запрашае правесці Halloween арыгінальным чынам – скокнуць з вяроўкай. Усе, хто прыйдзе ў вобразе героя аднаго з фільмаў, атрымаюць па адным дармовым скачку, – абяцаюць арганізатары на адмысловай старонцы на «Вконтакте». Пачатак мерапрыемства а 15 гадзіне.

А ў Парку Горкага фаершчыкі арганізуюць свае шоў. Усе жадаючыя могуць зарэгістравацца праз «Вконтакте», арганізатары таксама запрашаюць да ўдзелу музыкаў. Шоў «Пакрутон» адбудзецца пры любым надвор’і, а распачнецца а 19 гадзіне.

«Сапраўдны Halloween» зладзяць у парку «Dreamland». Парк прапаноўвае цыркавыя ды тэатральныя прадстаўленне, конкурсы на лепшы гарбуз-ліхтар ды хадзьбу задам наперад. Пачатак а 18ай.

Усё ў тым жа клубе «Orion» можна будзе паслухаць якасную музыку – «Jazz, Rock & Halloween» – паці для аматараў гэткага ладу жыцця. Дарэчы, джаз будуць граць даволі вядомыя гурты, прыкладам, Groove Rochestra.

Дармовы ўваход для ўсіх «касцюмаваных» прызначаны ў клубе «Alcatraz», дзе па чарзе будзе гучаць электра, хаўз, гоў-гоў.

І, нарэшце, у галоўны святочны дзень 31 кастрычніка, клуб «Re:Public» запрашае на сваю музычную праграму, якая стартуе а 18 гадзіне. Аматарам року прапаноўваюць атрымаць асалоду ад выступу знакамітых беларускіх гуртоў: DeadMarsh, Amaroka абавязкова разварушаць залу.

Таксама 30 ды 31 кастрычніка клуб «Matchball» запрашае нарабіць трэш ды ўгар уласнымі рукамі. Прадугледжаныя танцы на барнай стойцы, «дурацкія фільмы, адмысловыя адскія закускі ды таннае піва», – пазначылі арганізатары на сваей старонцы сацыяльнай сеткі Вконтакте. Уваход вольны.

Зрэшты, спіс можна працягваць колькі заўгодна. Галоўнае, захапіць з сабой маску ды жартаўлівы настрой.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)