Скандалы
Кірыл Іваноў

Аднаго з затрыманых раварыстаў вызвалілі з ізалятара

Пра гэта паведамілі праваабронцы. Другі затрыманы знаходзіцца пад вартай.

Cкрыншот відэа

Стаса Канавалава, аднаго з затрыманых 29 красавіка падчас акцыі «Крытычная маса», каля 18 гадзін 2 мая выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання. Пра гэта паведаміў праваабарончы сайт spring96.org.

Канавалаву пакуль што яму не прад’явілі абвінавачанняў, але прымусілі падпісаць абязальніцтва па яўцы пры выкліку ў Следчы камітэт у рамках крымінальнай справы, што была распачатая супраць яго.

«Видео милиционеры переписали себе, потом удалили»

Дзмітрый Паліенка, які быў затрыманы з Канавалавым, па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай. На гэтым тыдні яму мусяць прад’явіць абвінавачванне.

Нагадаем, вечарам 29 красавіка ў Мінску адбыўся заезд раварыстаў у рамках традыцыйнай акцыі «Крытычная маса», удзельнікі якой такім чынам нагадваюць пра праблемы веласіпеднага руху ў гарадах. Удзельнікаў акцыі суправаджалі супрацоўнікі ДАІ і АМАПу. Шэсць удзельнікаў акцыі былі затрыманыя. Па звестках праваабаронцаў, чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам міліцыі і ДАІ.

Супраць Стаса Канавала і Дзмітрыя Паліенкі заведзеныя крымінальныя справы па арт. 364 КК. Па месцы жыхарства абодвух прайшлі ператрусы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)