Скандалы
Марыя Верас, Новы час

Адміністрацыя Слуцкага хлебазавода: «Бульбаш» — візітная картка нашай дзяржавы

Цікавы адказ атрымалі грамадскія актывісты са Слуцка ад адміністрацыі Слуцкага хлебазавода наконт змены назвы гатунку хлеба «Бульбаш».

Нагадаем, 30 жыхароў Слуцка ў калектыўным звароце на імя дырэктара Слуцкага хлебазавода выказалі думку, што назва хлеба «Бульбаш» прыніжае нацыянальную годнасць беларусаў, паколькі з’яўляецца абразлівай мянушкай у адносінах да нашага народа і папрасілі замяніць яе.

— Адказ мяне здзівіў як па змесце, так і па форме, — гаворыць слуцкая актывістка Зінаіда Цімошак. — Па-першае, на ім ёсць усе рэквізіты завода, але няма подпісу кіраўніка прадпрыемства Дзмітрыя Чырца, да якога мы звярталіся. Адказ наўпрост безыменны — ад усяго калектыву ААТ «Слуцкі хлебазавод». Да таго ж напісаны рускай мовай, што супярэчыць заканадаўству аб зваротах грамадзян, паколькі калектыўны зварот грамадзян быў напісаны па-беларуску.

Некаторыя вытрымкі з ліста проста просяцца, каб іх прывесці ў натуральным выглядзе:

«Главный продукт питания белорусов — это картошка. То наше традиционное, родное и близкое, на чем базируется самосознание людей».

«На международной выставке во Франции хлеб «Бульбаш» был помещен устроителями выставки на самое почетное место; хлеб (благодаря, отчасти, и колоритному названию) стал предметом высокого интереса для иностранных представителей и гордостью нашей делегации».

Таксама аўтары пісьмовага адказу лічаць, што «бульба» — «это то, что отличает белорусов от других наций, это — национальная «фишка» белорусов», а хлеб «Бульбаш» — візітная картка нашай дзяржавы.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)