Общество

Адкрыты ліст творчай інтэлігенцыі: «Мастацтва не можа быць закладнікам»

Тэкст па «справе Белгазпрамбанка» з'явіўся на старонцы ў Facebook кіраўніка Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрыя Сурскага.

Адкрыты ліст падпісалі, акрамя iншых, дызайнер Уладзімір Цэслер, мастак Рыгор Сітніца, драматург Аляксей Дудараў, рэжысёр Мікалай Пінігін.

Вось ён:

«Мы, творчая супольнасць Беларусі, людзі розных палітычных позіркаў і меркаванняў, лічым, што мастацтва ў любой сітуацыі не можа быць закладнікам юрыдычных калізій, сродкам маніпуляцый грамадскай думкі, прадметам медыйных інсінуацый.

Стварэнне калекцыі Белгазпрамбанку – беспрэцэдэнтны выпадак у культурным жыцці Беларусі. Карціны прадстаўляюць выключнае значэнне не толькі для беларускай, але і для сусветнай культуры. Знакамітыя творы калекцыі маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, гэта значыць немагчымасць вывазіць іх за мяжу без дазволу дзяржавы. Да моманту арышта калекцыя была ў публічнай дасяжнасці, стала экспанавалася ў галерэі Арт-Беларусь. Таму інсінуацыі ў прэсе на тэму падрыхтоўкі да вывазу за мяжу лічым недапушчальнымі. Яны падрываюць давер да дзяржаўных СМІ.

Збор калекцыі здзейсніўся плённымі намаганнямі Віктара Бабарыкі, які у 2015 годзе атрымаў ганаровае званне «Мецэнат культуры Беларусі». Па яго ініцыятыве за апошнія 10 год былі рэалізаваныя буйныя культурніцкія праекты – «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам», Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТэАрт», Міжнародны фэстываль мастацтваў «Арт-Мінск», стварэнне культурніцкага хаба ОК16 і іншыя.

Эдуард Бабарыка працягвае традыцыі культурна-сацыяльнай дзейнасці свайго бацькі і паказвае добры прыклад супрацы бізнэса і культуры.

Мы лічым неабходным зрабіць творы калекцыі Белгазпрамбанка дасяжнымі для гледача; аднавіць працу краўдфандынгавых пляцовак Mola Mola, Uley.by, каб забеспечыць працяг сацыяльна-значнай культурніцкай і дабрачыннай дзейнасці.

Мы лічым, што заслугі перад грамадствам і дзяржавай, станоўчая рэпутацыя Бабарыкаў вартыя таго, каб не абмежоўваць іх волю».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(57)