Адар'я Гуштын: «Падняла ўсіх, каго магла падняць, але другія суткі не магу даведацца, ні дзе Ягор, ні дзе машына»
10 жніўня быў затрыманы галоўны рэдактар «Нашай Нівы». Дзе ён – невядома и сёння.
– Пайшлі другія суткі, калі нічога невядома пра Ягора Марціновіча, – пiша 12 жнiўня ранiцай яго жонка, вядомая журналiстка Адар'я Гуштын. – Спачатку прэс-сакратар МУС казала, што ён на Акрэсціна, пасля, што яго няма ні ў Мінску, ні ў Жодзіне, пасля, што ён ў Жодзіне, пасля невядома дзе – у выніку сям’я не ведае, за што ён затрыманы, у якім ён стане (мне пішуць, што ён збіты так, што яго баяцца паказваць), дзе ўтрымліваецца і дзе знаходзіцца мая машына, на якой ён ехаў перад затрыманнем.
Я падняла ўсіх, каго магла падняць, але другія суткі не магу даведацца, ні дзе ён, ні дзе машына. Шмат людзей мне пішуць, пытаюць, але я не ведаю, што адказаць.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное