«Ад Саннікава за мяжой пакуль толькі шкода»
Каб зразумець, дзе ён зараз апынуўся і хто ёсць наўкол, новаму палітуцекачу неабходны час агледзецца, лічыць Зянон Пазьняк.
Так лідэр КХП-БНФ ацаніў першыя палітычныя заявы экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.
Зянон Пазьняк: “Думаю, што ад Саннікава будзе толькі шкода. Ніякай карысці не будзе. Ён не разумее, што такое эміграцыя і ўвогуле — хто тут ёсць. Таму хай лепш спачатку аглядаецца”.
На думку Пазьняка, для Саннікава стала вялікай нечаканасцю і турма, і эміграцыя. Таму — хай пакуль “акліматызуецца”.
Нагадаем, 3 лістапада прадстаўнікі беларускай апазіцыі і Рады БНР падпісалі сумесны мемарандум “Аб мерах па забеспячэнні незалежнасці Беларусі”. Лідар “Еўрапейскай Беларусі”, экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў адмовіўся падпісваць гэты дакумент, назваўшы яго недапрацаваным, непісьменным і нават шкодным.
Да ўсяго, палітык абражаны тым, што арганізатары віленскай сустрэчы не дапусцілі да перамоў прадстаўніка "Еўрапейскай Беларусі".
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное