КДБ заўжды меў дачыненне да кантролю над эфірнай палітыкай і гастрольнай дзейнасцю, але адказвала за гэта адміністрацыя прэзідэнта. Кажуць, цяпер КДБ кіруе ўсёй ідэалогіяй у краіне і больш актыўна ўключыўся ў кантроль, каб не дапусціць вальнадумства.
Ад «Крамбамбулі» да Lady Gaga. Хто патрапіў у новы «чорны спіс» выканаўцаў у Беларусі
Днямі ў публічнай прасторы з'явіўся «стоп-ліст» абсалютна розных выканаўцаў — па стылі, мове песень і краіне паходжання.

Па інфармацыі Беларускай Р*ды культуры, гэта спіс выканаўцаў, чые песні забаронена выконваць у Беларусі. Ён быў перададзены ў дзяржаўныя ўстановы, звязаныя з арганізацыяй канцэртаў. Імаверна, спіс складаўся ў КДБ.
У апублікаваным спісе 80 выканаўцаў — як беларускіх, так і замежных. У спіс трапілі Шэр і Ларыса Грыбалёва, Ганна Шаркунова і Lady Gaga, Ксенія Сітнік і Макс Корж, гурты «Нейра Дзюбель», NRM, «Крамбамбуля», Navi Band, ДДТ, браты Меладзэ і іншыя.
— Калі узьнік першы чорны сьпіс у Беларусі (куды я са сваімі праектамі, безумоўна, патрапіў), памятаю, па тэлевізары йшла нейкая агітацыйна-прапагандысцкая перадачка, і ў ёй раптам пачалі «кляйміць пазорам» беларускіх музыкаў і асабіста мяне, — успамінае Лявон Вольскі. — Злавесным голасам дыктар вяшчаў: «Гэта ён (то бок, я), калі ўся Беларусь радавалася трыумфальнай перамозе нашай Ксеніі Сітнік на дзіцячым «Еўрабачаньні», казаў пра яе: «Не люблю, калі дзеці крыўляюцца».
А потым — цытата з «Майго пакаленьня»:
«Набыць бы даляры,
Прадаць бы рублі,
А потым — падалей
Ад гэтай зямлі».
Вось, маўляў, да чаго заклікае гэты музыка.
І вось — мінула амаль 20 гадоў, і ўзьнік абноўлены чорны сьпіс. Там ужо ёсьць і Ксенія Сітнік, перамозе якой так радавалася калісьці Беларусь.
Усё стала на свае мейсцы.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное