Общество
Міхал Карневіч, Радыё Свабода

Абутковая крама LINXS пераадзела супрацоўнікаў у вышыванкі

Гарадзенская абутковая крама LINXS, што ў цэнтры горада на вуліцы Ажэшкі, праводзіць акцыю «Гуканьне вясны». Працоўны пэрсанал убраны ў нацыянальныя строі, у краме гучыць музыка «Песьняроў».

Паводле адміністратара крамы Алены Галавач, акцыя «Гуканьне вясны» праводзіцца ўжо другі год запар і вельмі пазытыўна ўзьдзейнічае на пакупнікоў крамы.

Галавач: «Гэтай акцыяй мы ня толькі заклікаем да сябе вясну, добрае надвор’е, цудоўны настрой, як мага болей пакупнікоў, але і падкрэсьліваем і дэманструем нашу нацыянальную культуру. Увесь пэрсанал у гэтыя дні ў народных строях, у залях гучыць беларуская музыка ў выкананьні „Песьняроў“, інтэр’ер аздоблены ў нацыянальным калярыце. Гэтым самым мы хочам перадаць нашым пакупнікам вясеньні настрой, цёплую атмасфэру. І нашы пакупнікі з радасьцю гэта вітаюць, ва ўсіх толькі станоўчыя эмоцыі, усім падабаецца».

Крама LINXS актыўна выкарыстоўвае беларускую мову для рэклямы сваёй прадукцыі на розных акцыях.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)