Абраны пераможца конкурсу «Будзь свабодным!» (видео)

Завершаны конкурс візуальных прадуктаў, створаных па матывах новай песні гурта «Ляпис Трубецкой» «Я верю». Пераможцай конкурсу «Будзь свабодным! », арганізаванага гуртом «Ляпис Трубецкой» і кампаніяй «Будзьма беларусамі! », стала Алена Ясінская з Мінска.

Яна атрымае галоўны прыз — паездку на дваіх на прэзентацыю альбома “Ляпісаў” “Веселые картинки” ў Маскву або Санкт-Пецярбург ці запрашэнне на мінскі выступ “Ляписа Трубецкого” (на выбар). Найбліжэйшым часам пераможцы будзе ўручаны VIP-білет на канцэрт “Ляпісаў” ў абраным ёй горадзе і арганізаваныя праезд і пражыванне.

На паштовую скрыню конкурсу прыйшло некалькі сотняў лістоў з Беларусі, Украіны, Расіі і нават Аўстраліі. Сябрамі журы, ў першую чаргу. ацэньвалася творчая ідэя, а таксама складанасць выканання працы.

У топ-10 фіналістаў таксама трапілі: Дзяніс Кузьмянок (Гомельская вобл., Рэчыцкі р-н., в. Броннае), Уладзімір Рудакоў (Брысбен, Аўстралія), Ігар Галавачоў (Магілёў), Вікторыя Горбатава (Днепрапятроўск, Украіна), Аляксей Шыловіч (Мінск), Марыка (Мінск), Андрэй Косараўскі (Мінск), Ганна Емяльянава (Мінск), Раман Стэпановіч (Роўна, Украіна)

Фіналісты конкурсу атрымаюць падарункі з аўтографамі ад гурта “Ляпис Трубецкой” і прэзенты ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а таксама па два білеты на любы з канцэртаў туру “Веселые картинки”.

Найлепшыя працы альбо іх фрагменты будуць выкарыстаныя ў відэаінсталяцыі падчас туру “Ляпісаў”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)